Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Зладзейскія набегі
З аднатыпнай заявай звярнуліся ў міліцыю некалькі ляхавічан. З іх дачных участкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна, невядомыя ўкралі туі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку па гарачых слядах устанавілі злачынцу –  25-гадовы нідзе непрацуючы жыхар вёскі Патапавічы затрыманы, украдзенае адабрана.Узбуджана крымінальная справа.
На чужое дабро, якое знаходзілася ў гаспадароў у дачным таварыстве “Незабудка”, паквапіліся залётныя гастралёры з Баранавічаў і Івацэвіцкага раёна. Праўда таго, што шукалі –электраіструментаў, не знайшлі. Але ўсё роўна панясуць адказнасць: за ўзлом і спробу крадзяжу.
Давядзецца адказваць перад законам і ляхавічаніну, які ў стане алкагольнага ап’янення знаходзіўся ў кватэры знаёмых па вуліцы Южакова, дзе ўкраў залаты пярсцёнак і ноўтбук – усяго на суму звыш 7 мільёнаў рублёў.
А жыхар Шавялёў з дома свайго аднавяскоўца вынес прадукты харчавання і спіртныя напіткі.

П’янае хуліганства
У міліцыю з заявай на 30-гадовага жыхара Галаўнінцаў звярнулася вяскоўка 1970 года нара-джэння. Наўмыснік пабіў жанчыну, за што затрыманы міліцыяй, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

І зноў самагоншчыкі
Усё часцей міліцыянеры выяўляюць асоб, у якіх недазволеная законам самагонная справа пастаўлена на шырокую нагу. За апошні час у поле зроку праваахоўнікаў трапілі адразу два пенсіянеры з аграгарадка Тальмінавічы, якія захоўвалі дома адпаведна 28 і 27 літраў брагі. Праводзіцца праверка.
Са зводкамі РАУС знаёмілася   Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *