Песні пад гітару /фота/

Лес, палатачны гарадок, песні пад гітару, печаная бульба… Турысцкая рамантыка. У мінулыя выхадныя цішыня ў ваколіцах Лабузоў парушалася звонкімі дзіцячымі галасамі.

Тут у лясным масіве праходзіў турыстычны і краязнаўчы злёт школьнікаў раёна, на які з’ехалася больш за 150 хлопчыкаў і дзяўчынак. Дэвіз злёту: “Жыву на Ляхавіччыне і гэтым ганаруся”.
Рабяты дэманстравалі рознабаковыя здольнасці, змагаліся за званне лепшых у трох блоках іспытаў.
Першае месца ў турыстычным блоку журы прысудзіла камандзе Дараўскага вучэбна-педагагічнага комплексу “Дзіцячы сад-сярэдняя школа” (трэнер Валерый Кендыш), у краязнаўчым і конкурсе газет, бівака, беларускай кухні і візітоўцы лідзіравала каманда Начаўскай СШ (кіраўнікі Святлана Чаранкевіч і Васілій Пастарнакевіч).
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі і падарункамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Надзея ЛАПІЧ,
дырэктар цэнтра турызму
і краязнаўства дзяцей і моладзі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *