Чыста там, дзе не смецяць

Фотасюжэт з вул. Мінскай

Хто і калі? Сметнікі, якія заўважыў фотакарэспандэнт, утварыліся не самі па сабе. У іх ёсць канкрэтныя аўтары – на жаль, нашы землякі. Шмат гаворыцца пра тое, што культура агульнага дома залежыць, у першую чаргу, ад пражываючых у ім – ад нас з вамі. І вось ілюстрацыі, што сведчаць пра ўзровень гэтай самай культуры, правільней сказаць, бескультур’я. Хаця за вываз смецця адказвае жылкамунгас, у даным выпадку прэтэнзіі не да яго, а да тых, хто «імправізуе» з навядзеннем парадку ў сваіх дварах за кошт стварэння сапраўднага вэрхалу ў грамадскіх месцах.
Першы здымак зроблены на вуліцы Мінскай райцэнтра, і яго, здымка, «галоўным героем» з’яўляюцца рэшткі пустазелля з чыйгосьці ўчастка. Другі сюжэт – з двара дамоў па вуліцы Леніна. Побач з кантэйнерамі для па-асобнага збору смецця мяхі з непатрэбшчынай, чыё месца – у спецыяльным транспарце, які па будных днях прыязджае за падобным грузам у тым ліку і па гэтым адрасе.
Чыста там, дзе не смецяць, а калі насмецяць – то хуценька прыбіраюць. Здаецца, гэта даўно і ўсім вядома. Аднак часта не спрацоўвае, таму што насмецілі – і не прыбралі, яшчэ «мудрагелісцей» – падкінулі на быццам бы на нічыйную тэрыторыю. Няхай камунгас вывезе. Ён-та вывезе, але навошта такімі імправізацыямі не паважаць сябе і іншых? Няўжо не бярэцца на ўвагу элементарны варыянт: смецце можна і трэба «здаць» па адрасе – зноў жа, у спецыяльна прызначаную для гэтага машыну.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Каб кантэйнеры не ўпалі, жыхары "падперлі" іх мяхамі (двары ў цэнтры вул Леніна))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *