Званок – і дзверы ў лета адчыняюцца!

Дарагія школьнікі! Паважаныя педагогі, бацькі!

Хутка школьны званок абвесціць заканчэнне навучальнага года і пачатак летніх канікул. Для выпускнікоў ён стане сімвалам новага адказнага жыццёвага этапу – самастойнага выбару далейшага шляху.

Дарагія выпускнікі! Вы маладыя, поўныя сіл, энергіі і планаў. Ад усяго сэрца жадаем паспяхова здаць выпускныя   экзамены і не памыліцца з выбарам прафесіі. Няхай збудуцца ўсе вашы надзеі і мары, а школьныя гады назаўсёды застануцца ў памяці светлымі і радаснымі.

Выказваем шчырую ўдзячнасць настаўнікам за бездакорнае служэнне выбранай справе, нястомны творчы пошук, дабрыню і душэўную шчодрасць, бацькам –   за актыўную дапамогу і  падтрымку школы.

Усім тым, хто восенню зноў сядзе за школьную парту, жадаем выдатнага летняга адпачынку, мноства яркіх уражанняў і новых адкрыццяў.

Раённы выканаўчы камітэт.                                                               Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *