Жыровіцкі фэст. Яго ляхавіцкія ўдзельнікі пабывалі ў выхаванцаў Быценьскага дзіцячага дома і парадавалі іх сваёй творчасцю

"Вечарніца" ў гасцях у выхаванцаў Быценьскага дзіцячага дома.

20 мая тысячы вернікаў прыязджаюць у Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, каб пакланіцца цудатворнай іконе Божай Маці “Жыровіцкая” – адной з праваслаўных святынь.
У гэты ж дзень прайшоў першы музычны “Жыровіцкі фэст”, на які сабраліся харавыя калектывы, аркестры, вакальныя і інструментальныя ансамблі, салісты, аўтары-выканаўцы і паэты з розных куткоў Беларусі і замежныя госці. Пачалося свята з літургіі, якую адслужыў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел.

Ляхавіччыну на музычным фэсце прадстаўляў народны клуб аматараў песні, гумару і гульні “Вечарніца” Навасёлкаўскага СДК, ансамбль песні “Берагіня” Дараўскага СДК і дзіцячы калектыў “Вясёлка” Востраўскага СДК. І для ўдзельнікаў, і для шматлікіх гледачоў-слухачоў фестываль стаў добрай магчымасцю датыкнуцца да духоўнай спадчыны і народных традыцый, унесці свой уклад у іх адраджэнне і папулярызацыю.
А яшчэ навасёлкаўскі калектыў з дабрачынным канцэртам “Жадаем міру і дабра” выступіў у Быценьскім дзіцячым доме. Яго выхаванцы ў знак удзячнасці парадавалі гасцей харэаграфічнай кампазіцыяй. Развітваліся з надзеяй на чарговую сустрэчу.
Таццяна ПІШЧ,
мастацкі кіраўнік Навасёлкаўскага СДК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *