”Дзядзя вадзіцель, прытармазі!”

З 25 мая па 5 чэрвеня 2016 года на тэрыторыі нашай краіны праводзіцца рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства    “Увага – дзеці!”.
Становішча з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам на дарогах Брэстчыны працягвае заставацца складаным. На жаль, не ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі становяцца дарослымі. З пачатку года зарэгістравана 14 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 14 дзяцей атрымалі траўмы і калецтвы. Павялічваецца колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей у час летніх канікулаў.
Асноўнымі прычынамі ДТЗ па віне дзяцей з’яўляюцца: пераход праезнай часткі дарогі ва неўстаноўленым месцы; раптоўнае з’яўленне іх перад транспартам, які рухаецца; гульня ў непасрэднай блізкасці ад праезнай часткі; неасцярожная язда на веласіпедах і мапедах.
Паводзіны непаўналетніх непрадказальныя, і гэта трэба памятаць дарослым заўсёды. А таксама не ігнараваць дзеючыя патрабаванні да перавозкі дзяцей-пасажыраў, выкарыстоўваць дадатковыя сродкі іх аховы.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх вадзіцеляў кіраваць транспартным сродкам з УКЛЮЧАНЫМ БЛІЖНІМ СВЯТЛОМ ФАРАЎ.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *