Эстрадны МІХ

Пад такой назвай ў мінулыя выхадныя дні ў Пружанах прайшоў абласны фестываль сучаснага мастацтва.
Пасля занальнага агляду абласное журы вызначыла ўдзельнікаў заключных мерапрыемстваў фестывалю – абласных святаў-конкурсаў эстрадна-джазавай музыкі “Пружанскі блюз” і эстраднага мастацтва “Рытмы маладосці”. У першай намінацыі наш раён прадставіў ансамбль настаўнікаў “Дыксілэнд” дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Барыс Шабановіч). У намінацыі “Эстрадная песня” сваё вакальнае майстэрства прадэманстравалі Надзея Цямчык і Андрэй Пранчак. У жанры пантамімы выступілі ўдзельнікі лялечнай студыі “Марыянеткі” ГДК (кіраўнік Артём Бадак).
На працягу трох дзён ладзіліся конкурсныя выступленні, творчыя вечарыны, сустрэчы, майстар-класы, канцэрты на пляцоўках Пружан і Пружанскага раёна. Фінальным акордам стала ўрачыстае закрыццё фестывалю, узнагароджванне ўдзельнікаў і пераможцаў. Дыплом другой ступені за выканаўчае майстэрства, папулярызацыю сучаснага мастацтва атрымалі нашы землякі, аматары пантамімы Ірына Міклашэвіч і Ілля Маслоўскі (на здымку). Гэта першая перамога маладога калектыву.
Юрый Грынь, дырэктар РМЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *