«Дэбют» атрымаўся

Здаецца, толькі ўчора вялікая педагагічная сям’я чарговы раз прымала ў свае рады маладых спецыялістаў. І вось яны ўжо ўдзельнікі традыцыйнага раённага конкурсу “Педагагічны дэбют”.
10 канкурсантаў дэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства спачатку ў завочным этапе (распрацоўкі праведзеных урокаў і мерапрыемстваў у суправаджэнні фотаздымкаў і прэзентацый).

Вочны этап уключаў творчую справаздачу ў выглядзе сцэнічнага дыялогу вопытнага настаўніка і маладога спецыяліста па адной з прапанаваных тэм: “Мая старонка ў кнізе настаўніцкага жыцця”, “Мой шлях: я выбраў школу …” і іншыя. Мэтанакіраваныя, ініцыятыўныя і крэатыўныя, сваімі выступленнямі яны даказалі, што ў прафесіі не выпадковыя, а ўзяты старт – паспяховы.
Пераможцаў назвалі ў трох намінацыях. Лепшым маладым педагогам прызнаны настаўнік геаграфіі Тальмінавіцкай СШ Аляксандр  Кандрацюк. Аўтарам лепшай метадычнай распрацоўкі ўрока стала настаўніца англійскай мовы СШ №1 Алеся Навікевіч, а лепшым педагогам-настаўнікам названы метадыст раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Ларыса Дзярэчык.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота з сайта аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *