Вялікі перапынак. У школах Ляхавіцкага раёна прагучаў апошні ў гэтым навучальным годзе званок

Сярод тых, хто развітваецца са школай, і выпускнікі СШ № 2.

Мора кветак, белых бантаў, радасных твараў і шчырых усмешак – у школах раёна прагучаў апошні ў гэтым навучальным годзе званок. Для 227 учарашніх адзінаццацікласнікаў ён стаў першай прыступкай у самастойнае жыццё. Наперадзе экзамены (як і для 304 выпускнікоў 9 класаў), выпускны бал, тэсціраванне, абітурыенцкія хваляванні.

Вялікія планы і ў астатніх хлопчыкаў і дзяўчынак, для якіх званок абвясціў вялікі – на тры летнія месяцы – школьны перапынак. Іх чакае плённы адпачынак, за бяспеку і змястоўнасць якога ў адказе дарослыя.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *