Дружына дружбай моцная. І веданнем ”прадмета” /фота/

У мінулую пятніцу на базе Ляхавіцкага РАНС прайшлі спаборніцтвы санітарных дружын раёна. Актыўны ўдзел у іх прынялі 6 каманд, якія паказалі сваю тэарытычную падрыхтоўку і практычныя навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі.
Журы ацаніла работу санітарных дружын у хімічным, біялагічным і камбінаваным ачагах паражэння. Усе каманды зараней прайшлі спецыяльны курс навучання і ўразілі высокім узроўнем ведаў і навыкаў.
У конкурсе насценнага друку пераможцамі сталі дружынніцы СВК “Жарабковічы”, другое месца заняла санітарная дружына ДП “Нача”, трэцяе – каманда СВК “Ляхавіцкі”.
У конкурсе страявой падрыхтоўкі месцы размеркаваліся наступным чынам: першае заняла санітарная дружына торфабрыкетнага завода “Ляхавіцкі”, другое – каманда СВК “Шлях новы”, трэцяе – дружына льнозавода.
Сярод камандзіраў санітарных дружын лідзіравала камандзір дружыны торфабрыкетчыкаў Наталля Палуян, другое месца ў Людвікі Піліпчык з СВК “Шлях новы”, трэцяе прысуджана Алене Ксёнжык (ільнозавод).
Ва ўпартай барацьбе пераможцай спаборніцтваў стала каманда ТБЗ “Ляхавіцкі”, якая з адрывам у 2 ачкі апярэдзіла дружыну СВК “Жарабковічы”, а трэцяе прызавое месца ў ільнозавадчан.
Дзмітрый НОВІК, старшы інжынер РАНС.

Фота з архіва РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *