Дарагое наша ўсё!1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей /фота/

Яны маюць права на шчасце і любоў. Яны абавязаны быць шчаслівымі і любімымі. У адказе за гэта –   дзяржава, грамадства і, канешне, сям’я.

Жыццё — для жыцця

Вялікае шчасце
ў кожнае мацеры – бачыць,
Як ёй усміхаюцца радасна
вочы дзіцяці,
Даверліва цёплыя ручкі працягнуты маме.
Сусед мой маленькі
Чатыры гадкі ўжо мае,
І смехам яго дзень,
як сонцам, асвечаны:
Званочкам звініць ён
ад ранку да самага вечара.
А сэрца трывожыцца зноўку,
Бо дзесьці на свеце
Ад жаху і болю
Даўно не ўсміхаюцца дзеці.
У час наш суровы, цяжкі
І зусім не спакойны
Здараюцца ў свеце
канфлікты, тэракты,
працяглыя, страшныя войны.
Жанчыны сусвету!
Нам трэба знайсці тыя сілы,
Якія б крывавыя бойні
навекі спынілі!
Жыццё мы даём – для жыцця,
Каб вочы дзіцяці
Заўсёды ўсміхаліся
сонцу і кветкам, і маці!
Вера ДЫДЫШКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *