Прыгожа жывём!

Літаральна днямі абвешчаны вынікі рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2015 год. Сярод пераможцаў ёсць і адрасы з Брэстчыны. Так, Кобрын прызнаны адным з лепшых сярод гарадоў з насельніцтвам ад  50 тысяч жыхароў, Іванава і Бяроза перамаглі ў катэгорыі сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў ад 10 да 50 тысяч жыхароў.

Самае прыемнае: сярод чатырох пераможцаў чацвёртай катэгорыі (гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам да 10 тысяч жыхароў) – нашы Ляхавічы!
Чысты, прыгожы, сучасны, камфортны для жыцця – менавіта такім мы прывыклі бачыць свой райцэнтр у апошнія гады, такім яго сёння ведаюць госці горада і тыя, каму даводзіцца бываць тут толькі транзітам. Амаль непазнавальнае пераўтварэнне стала магчымым дзякуючы сур’ёзным бюджэтным укладанням да абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2013”, старанням многіх людзей, прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку асабліва – адказных за добраўпарадкаванне, навя-дзенне і падтрыманне чысціні, азеляненне, будаўніцтва. Свой уклад у гарадскую прыгажосць уносяць усе ляхавічане – тыя, хто не смеціць, не разбурае, не псуе клумбы, па-гаспадарску ставіцца да прыдамавой тэрыторыі, вучыць усяму гэтаму падрастаючае пакаленне.
Дарэчы, перамога ў рэспубліканскім аглядзе прадугледжвае і грашовае заахвочванне, асноўная частка якога будзе накіравана на добраўпарадкаванне і развіццё гарадской гаспадаркі.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Прыгожа жывём!

  • 04/06/2016 в 10:39
    Permalink

    Как красиво!!!!
    Спасибо вам за ваш труд!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *