А парушэнні ўсё тыя ж

За паўгоддзе інспекцыяй МПЗ Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне ў адпаведнасці з каардынацыйным планам кантрольнай дзейнасці па Брэсцкай вобласці праведзена 4 праверкі юрыдычных асоб і 11 праверак індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях выканання падатковага і іншага заканадаўства. Парушэнні ўстаноўлены ва ўсіх правераных суб’ектаў гаспадарання. У ходзе праведзеных праверак дадаткова паступіла ў бюджэт падаткаў (збораў), пені і штрафаў на суму 9,6 млн. рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 службовыя асобы арганізацый і 4 індывідуальныя прадпрымальнікі.

Акрамя таго, на падставе інфармацыі, якая паступіла ў інспекцыю аб парушэннях суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці заканадаўства, праведзена 13 пазапланавых тэматычных аператыўных праверак. У выніку праведзеных кантрольных мерапрыемстваў інспекцыяй складзена 14 пратаколаў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 13 асоб, сума адміністрацыйных штрафаў склала 7,9 млн. рублёў.

Як паказалі праверкі, асноўнымі парушэннямі падатковага і іншага заканадаўства з’яўляюцца заніжэнне падаткаабкладаемай базы, несвоечасовае вылічэнне і ўплата належных сум падаткаў, збораў (плацяжоў) у бюджэт, безліцэнзійная дзейнасць, парушэнне парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў за наяўны разлік і выкарыстанне касавых  апаратаў. У ходзе планавай  праверкі СВК “Канюхі” ўстаноўлена, што ахова арганізацыяй аб’ектаў (маёмасці), якія ёй належаць, праводзіцца без  спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). А  такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковы. Матэрыялы праверкі накіраваны для разгляду ў гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці. Пры праверцы ПУП   “Прыватная справа” ўстаноў-лена, што кіраўнік  арганізацыі ў парушэнне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.11.1994 г.  “Аб аўдытарскай дзейнасці” ўхіліўся ад правядзення абавязковага аўдыту дакладнасці гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, а таксама не забяспечыў выкананне заканадаўства па ўстаноўцы плацёжных тэрміналаў у гандлёвых аб’ектах.

Анатолій ЖАБІК,
начальнік інспекцыі МПЗ   Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *