Поліс дабрыні

Свята апошняга званка ў гімназіі сёлета было дапоўнена прыемным сюрпрызам ад Белдзяржстраху. Дырэктар прадстаўніцтва па Ляхавіцкім раёне Іна Шугаева ўручыла дырэктару навучальнай установы Таісіі Шыбун сертыфікат на 30 мільёнаў рублёў (на здымку).
Дабрачынная акцыя “Белдзяржстрах – дзецям” не першы год стартуе ў краіне 1 красавіка і працягваецца да 30 чэрвеня. Падчас яе частку страхавых узносаў па дагаворах добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў арганізацыя накіроўвае на дабрачынныя мэты. Летась прадстаўніцтва па Ляхавіцкім раёне дасягнула значных вынікаў, і сёлета было прынята рашэнне аб выдзяленні грашовых сродкаў гімназіі – установе, дзе была аформлена найбольшая колькасць страхавых полісаў. У Брэсцкай вобласці акрамя нашай гімназіі пашанцавала яшчэ дзвюм школам.
Іна Шугаева падзякавала настаўнікам і бацькам, якія прынялі ўдзел у акцыі і застрахавалі сябе ці сваіх родных, не толькі набылі страхавую абарону ад няшчаснага выпадку, але і дапамаглі дзецям.
Фінансавую дапамогу ў гімназіі плануюць накіраваць на набыццё некалькіх ноўтбукаў і праектара для мабільнага класа.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *