Вопыт і перспектывы

Многія з тых, хто калісьці ўзначальваў прадпрыемствы, арганізацыі, службы раёна, працаваў у дзяржорганах, і на заслужаным адпачынку займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, цікавяцца сённяшнім днём Ляхавіччыны, маюць магчымасці і жаданне дзяліцца вопытам. На гэтым тыдні 17 былых кіраўнікоў сталі ўдзельнікамі семінара “Традыцыі, сучаснасць, будучыня”. Разам са старшынёй райвыканкама Вячаславам Сельмановічам і старшынёй райсавета дэпутатаў Яўгеніем Юрлевічам яны наведалі шэраг вытворчых аб’ектаў. Знаёміліся з вытворчасцю ТАА “Трансэлектракамплект”, змаглі ацаніць маштабы мадэрнізацыі на льнозаводзе, пабывалі на жывёлагадоўчых і іншых аб’ектах райаграсэрвіса, СВК “Ляхавіцкі” і “Жарабковічы”, паглядзелі, чым сёння жыве СВК “Тальмінавічы”.
Змястоўную сустрэчу для ветэранаў падрыхтаваў аддзел арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *