36 мільёнаў у сетках

2 чэрвеня каля пяці гадзін раніцы на вадасховішчы Нетчын у поле зроку супрацоўнікаў Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя трапілі двое жыхароў Ляхавіцкага раёна, 1958 і 1978 гадоў нараджэння.
Па словах начальніка РАСК Віталія Лабанава, яны з дапамогай забароненых для лоўлі рыбы прыстасаванняў (11 сетак) паспелі злавіць 27 лінёў, карасёў, плотак агульнай вагой 22 кілаграмы. Матэрыяльная шкода, нанесеная прыродзе, ацэнена ў 36 мільёнаў рублёў. Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *