Чарнічна-вішнёвы дэсерт

Ягадна-агароднінны сезон завяршаецца хутка, а вітаміннай прадукцыі хочацца і зімой,  і вясной, калі арганізм асабліва адчувае недахоп вітамінаў і мінералаў.  Добра таму, хто паспее замарозіць ці насушыць ягад: тады праблем няма:  даставай, размарожвай, вары кісялі і кампоты ці ўжывай             сырымі. У адваротным выпадку спяшаемся ў крамы. А там замарожаныя ягады – пера-            важна вытворчасці Расіі, Польшчы, Венгрыі, Іспаніі, Італіі і іншых замежных краін, адпаведна і цэны на яе кусаюцца. Беларускую замарожаную прадукцыю такога кшталту знайсці праблематычна — цэхаў глыбокай замарозкі ў Беларусі не многа. Але многія гаспадыні займаюцца гэтым самі.

Так, замарозіць, закансерваваць і пасушыць, безумоўна, можна, але толькі тады, калі ёсць сыравіна. Таму, хто мае  багаты ўраджай на прысядзібным участку ці дачы, прасцей: нарыхтуе сабе, а лішкі прадасць на базары ці здасць нарыхтоўшчыкам.

Многія з тых, хто не мае  ўласнага агарода, дачы ці сада,  адпраўляюцца  ў лес за дарамі прыроды ці  за  вітаміннай прадукцыяй на базар: 5-літровае вядзёрка вішні ў Ляхавічах каштуе 30 тысяч рублёў, крыху даражэй маліна. За кілаграм агуркоў давядзецца дастаць з кашалька каля 4 тысяч рублёў, а за памідоры – 9-11 тысяч.

Вырашчаную на ўласным агародзе прадукцыю можна здаць  нарыхтоўшчыкам.

Праўленне Белспажыўсаюза сёлета закупачныя цэны на агародніну і садова-ягадную прадукцыю  павялічыла ў 2-5 разоў, а ў асобных выпадках нават у 10 разоў у параўнанні з мінулым годам.

Як адзначыў  начальнік аддзела нарыхтовак райпо Віктар Скіндзер, сёлета даволі актыўна пачаўся сезон нарыхтоўкі чарніц. Летась іх максімальная закупачная цана складала 5,5 тысячы рублёў за кілаграм, сёлета сезон адкрыла цана 10 тысяч рублёў за кілаграм, а цяпер плацяць па 15 тысяч. Найбольшую актыўнасць праяўляюць зборшчыкі лясных ягад з куршынавіцкай зоны. Геаграфія нарыхтоўкі чарніц нашым спажыўтаварыствам распаўсюдзілася не толькі на Ляхавіцкі, але і на суседні Ганцавіцкі раён. Увогуле, райпо сёлета плануе нарыхтаваць  20 тон чарніц, пакуль у запасніках  — 8 тон. Працягваецца і закупка агуркоў. Жыхары Ляхавіччыны    гэтай агародніны здаюць пакуль мала, таму ў асноўным нарыхтоўшчыкі едуць за агуркамі на Століншчыну (закупачная цана пакуль вагаецца ад 3000 да 3500 рублёў за кілаграм). Віктар Станіслававіч           адзначыў: трэба гібка рэгуляваць закупачныя цэны, каб канкурэнты не апярэдзілі.

Цяпер у сістэме райпо працуюць 5 нарыхтоўшчыкаў. Штодзённа, акрамя панядзелка, на рынку ў райцэнтры адкрыты нарыхтоўчы пункт, дзе кожны жадаючы можа здаць прадукцыю з лесу, дачы, агарода ці сада.Так, чорныя парэчкі тут прымаюць па  4000 рублёў, чырвоныя і вішні – па 3000 рублёў. Разлік можна атрымаць адразу на месцы і толькі грашыма, расказала  нарыхтоўшчык Тамара Зелянеўская. Штодзённа сюды прывозяць больш за 150 кілаграмаў чарніц. Па словах Віктара Скіндзера,  нарыхтоўкай займаюцца  гарадская крама “Кааператар” і магазіны ў сельскай мясцовасці, сюды можна здаць любыя ягады ці агародніну і атрымаць разлік як грашыма, так і таварам, што маецца ў наяўнасці. Дарэчы, уся нарыхтаваная прадукцыя адпраўляецца на перапра-            цоўчыя прадпрыемствы Брэстчыны.

На ААТ “Ляхавіцкі кансервавы  завод” сезон нарыхтовак таксама ў разгары. Масава агуркі яшчэ не здаюць (закуплена толькі 50 тон агуркоў на Століншчыне), хутка будуць закупляць  кроп і хрэн, якія спатрэбяцца для марынавання агуркоў, а таксама яблыкі.

Галіна  КАНЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *