Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

І зноў за старое
У РАУС звярнуўся мінчанін, які паведаміў пра крадзёж з яго дома ў вёсцы Тухавічы. Невядомыя праз акно залезлі ў вясковую хату і ўкралі   ДВД-прайгравальнік, гідрапомпу, іншыя рэчы – усяго на 5 мільёнаў рублёў. Прынятымі мерамі вышуку ўстаноўлены злодзей – нідзе не працуючы раней судзімы за крадзёж мясцовы жыхар. Ён затрыманы. Узбуджана крымінальная справа.

Трагічная рыбалка
4 ліпеня на пачатку сёмай гадзіны раніцы ў вадаёме каля вёскі Навасёлкі Крывошынскага сельсавета знойдзены труп 64-гадовага жыхара горада Ганцавічы, які на мінулым тыдні ў аўторак паехаў з дома на рыбалку ў Ляхавіцкі раён. Як паведаміў начальнік штаба РАУС Андрэй Шанец, па папярэдніх даных пенсіянер патануў пасля таго, як выпаў з гумавай лодкі. Праводзіцца праверка.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *