Песня для землякоў

Традыцыйная сустрэча партызан і падпольшчыкаў прайшла ў мемарыяльным комплексе партызанскай славы “Хаваншчына” ў Івацэвіцкім раёне. Яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, сталі гледачамі тэатралізаванага прадстаўлення “Адзін дзень з жыцця партызанскага атраду” з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Прадоўжыліся ўрачыстасці на стадыёне вёскі Хадакі. Тут адбыўся святочны канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці, на які быў запрошаны і народны ансамбль народнай песні і музыкі “Крыніца” Ляхавіцкага ГДК.
Людміла ЛАМАКА,
мастацкі кіраўнік ГДК.

Фота Валерыя МІСКЕВІЧА,  Івацэвічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *