Парушальнікі паехалі дадому

Больш за 100 замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі, трапілі пад асаблівую ўвагу супрацоўнікаў РАУС падчас спецыяльнай аперацыі па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі, уключаючы гандаль людзьмі, “Нелегал-2016”. Вынік – 8 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку 3 – за прадастаўленне іншаземцам жылля. За грубыя парушэнні міграцыйнага заканадаўства дэпартаваны двое – грамадзяне Расійскай Федэрацыі і Украіны.
Калі хтосьці валодае інфармацыяй пра замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыі раёна з парушэннем міграцыйнага заканадаўства, міліцыя просіць паведамляць пра гэта ў АГіМ РАУС па тэлефонах 2-11-50, 2-25-02 ці па тэлефоне 2-48-37.
Юрый ДЗЯМІД,
інспектар аддзялення
па грамадзянстве і міграцыі РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *