Усе колеры радасці. У Ляхавічах расквецілася «Вясёлка дзяцінства»

Вось і пачалося доўгачаканае і малымі, і дарослымі лета. Пачалося ярка, звонка, радасна – святам “Вясёлка дзяцінства”.
Феерверк песень, танцаў і гульняў, выстава майстроў народнай творчасці ўстаноў культуры. Гліняныя цацкі, саламяныя вырабы, лаза, бісерапляценне… Тэматычная выстава літаратуры ад раённай дзіцячай бібліятэкі. Цікава было ўсім.
А як жа без салодкай ваты і папкорну, без атракцыёнаў?! Яскравымі і запамінальнымі былі выступленні дзіцячых самадзейных калектываў. Вакал, танцы, загадкі, гульні. Музыка лілася і гучала далёка за межамі гарадскога парка.
Да свята далучыліся бээрэсэмаўцы, чырвонакрыжаўцы, раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў. Усе стараліся зрабіць незабыўным гэты дзень для сваіх падапечных. Усмешкі, увага, падарункі – якая ж яна непаўторная – “Вясёлка дзяцінства”.
Юрый ГРЫНЬ, дырэктар РМЦ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Падчас свята прайшла акцыя «Мяняем цыгарэту на цукерку».

Удзельнікі вакальнай групы «Вясёлка» Востраўскага СДК.

One thought on “Усе колеры радасці. У Ляхавічах расквецілася «Вясёлка дзяцінства»

  • 16/06/2016 в 20:22
    Permalink

    Замечательно! Все было здорово!
    Лишь одно маленькое замечание-пожелание: не надо делать выступления так долго, дети устают, чем дольше действие на сцене, тем меньше зрителей. А для юных звездочек поддержка зрителей-очень важная составляющая выступления.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *