Канікулы без дыму і агню

У час летніх канікулаў хлопчыкі і дзяўчынкі больш часу праводзяць у гульнях з сябрамі, часцей застаюцца без нагляду дарослых. Менавіта ў гэты перыяд па статыстыцы павялічваецца колькасць
надзвычайных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, у тым ліку з-за іх свавольства з агнём, здараюцца няшчасныя выпадкі і на вадаёмах. А значыць, ёсць жыццёвая неабходнасць навучыць дзяцей не трапіць у небяспечную гісторыю, умець дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях.

Менавіта гэта мае мэтай рэспубліканская прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню”. Плануецца, што яна ахопіць усіх рабят, якія адпачываюць і яшчэ будуць адпачываць у прышкольных і аздараўленчых лагерах. Работнікі РАНС сумесна з педагогамі падрыхтавалі для кожнай змены юных адпачываючых змястоўныя сустрэчы: экскурсіі па базе выратавальнікаў з дэманстрацыяй пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і спецсродкаў, займальныя віктарыны і конкурсы, эстафеты, урокі бяспекі для дзяцей і дарослых.
Першымі пабывалі на экскурсіі ў РАНС хлопчыкі і дзяўчынкі з лагераў гімназіі і СШ № 2.
А з 13 па 21 чэрвеня запланаваны штодзённыя 4-гадзінныя заняткі спецыялістаў нашага аддзела па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці з рабятамі, якія будуць адпачываць у профільным лагеры “Выратавальнік” на базе Жарабковіцкай СШ.

Аляксей КЛЕТАНІЦА,
інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *