Вынікі падведзены. Маніторынг працягваецца

У мэтах забеспячэння роўных магчымасцей пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы распараджэннем старшыні Дзяржаўнай камісіі па кантролі за  ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у 2011 годзе былі створаны адпаведныя камісіі, у склад якіх разам з членамі Дзяржаўнай камісіі ўключаны супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці. Абласную камісію ўзначаліў старшыня КДК Брэсцкай вобласці Валерый Стадольнік.

Для арганізацыі правядзення тэсціравання ў рэгіёне былі задзейнічаны 7 пунктаў на базе ўсіх 4 ВНУ (2 брэсцкіх, баранавіцкай і пінскай) і 3 ССНУ (Брэсцкі політэхнічны, Баранавіцкі тэхналагічны і Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледжы) вобласці.

Усяго ў 2011 годзе на праходжанне тэсціравання па 11 прадметах зарэгістраваліся 73526 абітурыентаў, з якіх з’явіліся 71456 (97,2%). На рэзервовы дзень 4 ліпеня ў горадзе Мінску камісіяй зарэ-гістраваны 114 абітурыентаў – жыхароў Брэсцкай вобласці, якія па розных прычынах не змаглі прыняць удзел у тэсціраванні ў асноўны дзень.

Заўваг з нагоды адкрытасці працэдуры прыёму, даступнасці членаў арганізацыйных і прыёмных камісій для высвятлення ўзнікаючых праблем і пытанняў не было. Ва ўсіх установах адукацыі для абітурыентаў былі створаны неабходныя сацыяльна-бытавыя ўмовы, забяспечана бяспека пры правя-дзенні ўступных іспытаў.

Разам з тым, у шэрагу ўстаноў адукацыі камісіямі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў выяўлены парушэнні. За наяўнасць і выкарыстанне мабільных тэлефонаў, “шпаргалак” былі выдалены з аўдыторый 8 абітурыентаў (УА “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт” – 2, УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна – 2, УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” – 3, УА “Пінскі дзяржаўны індустрыяльна-педагагічны каледж” – 1).

Трэба адзначыць, што ў Камітэце дзяржкантролю Брэсцкай вобласці арганізавана “гарачая лінія”, на якую паступіла 18 зваротаў абітурыентаў і іх бацькоў. У асноўным яны датычыліся пытанняў, звязаных з пашпартамі (абмен, атрыманне візаў і г. д.). Па ўсіх зваротах дадзены растлумачэнні, ва ўзаемадзеянні з УУС аблвыканкама аказана практычная дапамога ў вырашэнні пытанняў з пашпартамі.

У цэлым, цэнтралізаванае тэсціраванне было арганізавана і праведзена належным чынам. Пры гэтым узровень узаемадзеяння камісій па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў з арганізацыйнымі, прыёмнымі камісіямі дазволіў своечасова і эфектыўна рашаць узнікшыя пытанні.

Кантроль правядзення ўступных іспытаў працягваецца і ў перыяд прыёму дакументаў і залічэння ў навучальныя ўстановы.

Вынікам кантролю правядзення двух названых этапаў уступнай кампаніі будзе справаздача ў Дзяржаўную камісію, у якой знойдуць сваё адлюстраванне як выяўленыя недахопы і упушчэнні, так і канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні яе правядзення ў наступныя гады.

КДК Брэсцкай вобласці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *