Запрашаем на «Флер’яноўскія чытанні»

Паважаныя ляхавічане   і госці горада!

Ляхавіцкая раённая цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы запрашае на першыя “Флер’яноўскія чытанні”, якія пачнуцца ў комплексе былой сядзібы Бохвіцаў у в. Флер’янова 18 чэрвеня ў 11 гадзін.
У праграме свята: выступленне пісьменнікаў-землякоў; тэатралізаванае прадстаўленне; бібліятэка пад адкрытым небам; выстава рэдкай кнігі Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
Да ўвагі гасцей свята – выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці; выстава страў беларускай кухні.
Працуе дзіцячая пляцоўка.
Запланаваны канцэрт вакальных гуртоў “Берагіня” і “Медуніца”.
Курсіраванне аўтобуса ад ГДК: 10.30 Ляхавічы – Флер’янова; 15.30 Флер’-янова – Ляхавічы.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *