Айчынныя лекі абыдуцца танней. Ляхавіцкая аптэка — удзельніца рэспубліканскай акцыі

З 14 па 17 чэрвеня раённая цэнтральная аптэка № 56 удзельнічае ў рэспубліканскай інфармацыйнай акцыі, прысвечанай прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў.
У гэты перыяд усім пакупнікам прадастаўляюцца скідкі ў памеры 10 працэнтаў ад кошту кожнага лекавага сродка, які выпускаецца айчыннымі заводамі-вытворцамі і адпускаецца за поўны кошт. Скідка з рознічнай цаны не суміруецца з іншымі відамі скідак, а выбіраецца пакупніком. Скідка не распаўсюджваецца на лекавыя сродкі, прыгатаваныя па індывідуальным назначэнні (рэцэптах) урача; лекавыя сродкі канфіскаваныя і пушчаныя ў даход дзяржавы.
14, 15 і 16 чэрвеня ў гандлёвай зале Ляхавіцкай ЦРА № 56 можна будзе вымераць артэрыяльны ціск, індэкс масы цела і атрымаць пашпарт здароўя.
Таццяна САЛОДКАЯ,
намеснік загадчыцы
ЦРА № 56.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *