Пад увагай уступная

Пасяджэнне абласной камісіі па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе адбылося ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2016 года № 170 “Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2016 годзе” зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі і вызначаны яе паўнамоцтвы. Ад Брэсцкай вобласці членамі дзяржкамісіі з’яўляюцца старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці Дзмітрый Баско, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь –  галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Гобараў і намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык.
На Брэстчыне створана абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама 8 камісій па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у 4 установах вышэйшай адукацыі і ў 22 сярэдніх спецыяльных установах адукацыі вобласці. Старшынямі камісій з’яўляюцца члены дзяржкамісіі, намеснікамі – супрацоўнікі органаў КДК, членамі –
работнікі дзяржаўных органаў, прафсаюзных арганізацый і ўстаноў сістэмы адукацыі.
Першы этап уступнай кампаніі –  цэнтралізаванае тэсціраванне праводзіцца з 13 па 27 чэрвеня, 5 ліпеня рэзервовы дзень.
Цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе па 11 вучэбных прадметах у 4 установах адукацыі, вызначаных пунктамі для яго правядзення, размешчаных на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
Для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ва ўказаных установах вобласці зарэгістравана 17475 абітурыентаў для выканання 47696 тэстаў (у 2015 годзе  было зарэгістравана 17220 абітурыентаў для выканання 47512 тэстаў, выканана 45653 тэсты ці 96,09 працэнтаў ад зарэгістраваных).
Асноўнай задачай дзяржкамісіі, абласной і камісій і ва ўстановах адукацыі з’яўляецца кантроль за прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы адукацыі краіны. Члены дзяржкамісіі ў сваю чаргу абавязаны забяспечыць кантроль за няўхільным выкананнем заканадаўства пры арганізацыі, правядзенні ўступных іспытаў і залічэнні абітурыентаў у канкрэтнай установе адукацыі.
На этапе падрыхтоўкі, правядзення ўступных іспытаў і залічэння студэнтаў (ліпень-жнівень) навучэнцаў у кожнай з устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі кантроль будзе працягвацца.
Разам з выкананнем задач па прадухіленні магчымых парушэнняў у ходзе ўступных іспытаў члены камісій ўстаноў адукацыі павінны пабудаваць работу такім чынам, каб ва ўстановах была створана спакойная і добразычлівая абстаноўка. Любы зварот абітурыентаў і іх бацькоў павінен аб’ектыўна і аператыўна разглядацца.
Тэлефоны гарачай лініі Брэсцкай абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў (Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці): у г. Брэсце – 80162-21-18-76,  21-18-94; у г. Баранавічы – 80163-45-47-31; у г. Пінску – 80165-32-26-22.
Трэба звярнуць увагу абітурыентаў на неабходнасць прыбыцця ў пункт тэсціравання не пазней чым за 30 мінут да пачатку цэнтралізаванага тэсціравання (пачатак – у 11 гадзін). Пры сабе мець арыгінал дакумента, які засведчвае асобу (пашпарт ці пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, даведку, якая выдаецца ў выпадку страты дакумента, што засведчвае асобу), ручку (гелевую ці капілярную) з чарніламі чорнага колеру.
Нягледзячы на пастаянныя напаміны аб забароне праносіць у аўдыторыі, у якіх праводзіцца тэсціраванне, мабільных тэлефонаў, штогод бываюць выпадкі адхіленння абітурыента ад удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні за парушэнне данага патрабавання.
Заключным этапам работы камісіі па кантролі стане падрыхтоўка справаздачы аб выніках кантролю за ходам уступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Брэсцкай вобласці.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *