«Алкатэст», аднак

Яшчэ ў 2013 годзе ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Але нават цяперашні значна больш жорсткі падыход да парушальнікаў не пазбавіў ад важкай праблемы. З пачатку года супрацоўнікі ДАІ РАУС затрымалі на дарогах нашага раёна 22 нецвярозых вадзіцеля. Гэта на 11 менш, чым за аналагічны леташні перыяд, але ўсё роўна – многа. Кожны выезд “пад градусам” патэнцыяльна небяспечны, прычым не толькі для саміх гора-вадзіцеляў і іх пасажыраў, а для ўсіх, хто трапіць на іх дарозе.
З 10 па 19 чэрвеня на тэрыторыі раёна праходзіць дэкада пад умоўнай назвай “Алкатэст”.
Паўплываць на сітуацыю з п’янымі вадзіцелямі можа кожны. І толькі ўсеагульная нераўнадушнасць, цеснае ўзаемадзеянне грамадскасці і Дзяржаўтаінспекцыі дазволяць папярэдзіць бяду. Калі вы маеце дакладную інфармацыю пра кіраванне транспартам у стане ап’янення, тэлефануйце ў дзяжурную часць РАУС па нумарах 2-48-37 ці 102. Магчыма, менавіта гэтым сваім тэлефанаваннем вы выратуеце камусьці здароўе ці нават жыццё.
Андрэй ПЕРАХОД,
выконваючы абавязкі
начальніка АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *