Больш за тысячу жыхароў краіны выратаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік

Штогод з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні адбываецца тры чвэрці з агульнай колькасці пажараў. Пры гэтым амаль 80 працэнтаў загінуўшых знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.
Многіх пажараў і іх ахвяр можна было б пазбегнуць, каб гаспадары паклапаціліся абсталяваць сваё жыллё аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Гэтыя маленькія прыстасаванні рэагуюць на задымленне і падаюць гучны сігнал, што асабліва важна, калі жыльцы нечым занятыя або спяць. Апавяшчальнік дапаможа чалавеку ў найкарацейшыя тэрміны выявіць небяспеку ў сябе дома ці ў суседзяў і дасць магчымасць своечасова прыняць меры па абароне сям’і і маёмасці ад пажару. У гэтым на ўласным вопыце пераканаліся 1177 жыхароў краіны, чые жыцці былі выратаваны менавіта дзякуючы таму, што спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Сёння ў краіне АПА абсталяваны каля 2,5 мільёна дамоў і кватэр (дарэчы, згодна сённяшніх будаў-нічых норм, усе жылыя пакоі кватэр у новабудоўлях павінны абсталёўвацца апавяшчальнікамі ў абавязковым парадку). Набыць АПА можна ў магазінах, райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, аддзяленнях ГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”, у вытворцаў і распаўсюджвальнікаў гэтай прадукцыі. Каштуе прыбор ад 20 тысяч рублёў – не так і многа за спакой і ўпэўненасць вашай сям’і.

Барыс АМЯЛЬЯНЕЦ, інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *