Не ўкрадзі

Нядаўна судом Ляхавіцкага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні Р. ва ўчыненні крадзяжу. Злачынства было здзейснена ў адносінах дзвюх пажылых грамадзян. Дарэчы, такая сітуацыя магла здарыцца ў іншым месцы, і з іншымі людзьмі. Адбылося ўсё да банальнасці проста. Да пажылых мужа і жонкі С. з вёскі Тумашы прыйшлі дзве жанчыны, якія цікавіліся ўмовамі іх жыцця, прапаноўвалі ім здаць металалом, прадаць бульбу, а трэцяя непрыкметна адлучылася ў дальні пакой і ўкрала са скрыні, якая ляжала ў шафе, больш за 2 мільёны рублёў. Пасля крадзяжу зладзейкі паехалі з вёскі.
Дзякуючы таму, што муж і жонка хутка выявілі прапажу, супрацоўнікі РАУС устанавілі аўтамашыну, на якой прыехалі зладзейкі. Злачынства ўдалося раскрыць.
Аналіз прычын і ўмоў, якія садзейнічалі яго ўчыненню, паказаў, што крадзяжу можна было не дапусціць: калі б пацярпелыя карысталіся запорным абсталяваннем, былі пільнымі ў адносінах да іншых асоб, якія наведвалі іх, не захоўвалі грошы ў вядомых і даступных месцах.
Толькі з-за таго, што абвінавачваемая поўнасцю кампенсавала страту і выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей, а таксама просьбы пацярпелых строга не караць, з улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінавачвальніка суд назначыў Р. пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.
Сяргей ДЗЯЖКО,
пракурор Ляхавіцкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *