На здароўе!

У нядзелю  прафесійнае свята   адзначаюць медыкі. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні з Днём медыцынскага работніка ўсім медыкам і ветэранам аховы здароўя.

У Дзень медыцынскіх работнікаў людзям у белых халатах яшчэ часцей ад душы гавораць “дзякуй”. І яны сапраўды гэта заслужылі. Сваім прафесіяналізмам і спагадай, імкненнем дапамагчы ўсім і кожнаму, адданасцю вельмі няпростай, але жыццёва важнай справе.
Урачы і медсёстры, фельчары і санітары, лабаранты і работнікі бальнічных сталовых, спецыялісты санітарных службаў і работнікі аптэк стаяць на варце здароўя сваіх землякоў: ставяць дыягназы і лечаць, укараняюць моду на здароўе, клапоцяцца, каб тым, хто трапіў на бальнічны ложак, было зручна, падбадзёрваюць і падтрымліваюць добрым словам.
Разам з калегамі прафесійнае свята заўтра адзначаць і ляхавіцкія медыкі, у тым ліку працэдурная медсястра тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы Алеся Тарлюк (на здымку). Пра работу менавіта гэтага аддзялення “ЛВ”  сёння расказвае сваім чытачам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *