Самы лепшы льнозавод!

15 чэрвеня Прэзідэнт краіны падпісаў Указ № 225 “ Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2011-2015 гады і 2015 год”. Сярод лепшых – вобласці, раёны, прадпрыемствы розных сфер і накірункаў дзейнасці.

За дасягненне ў 2015 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод прамысловых прадпрыемстваў, падначаленых мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам ці ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), – адкрытага акцыянернага   таварыства “Ляхавіцкі льнозавод”.

Ганарымся такой ацэнкай, сардэчна віншуем завадчан і шчыра перакананы ў тым, што наш ільнозавод здольны не толькі ўтрымаць ужо ўзятыя вышыні, але і дасягнуць новых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *