Падпаліў… чалавека

Падпаліў… чалавека

Сустрэча мужчын-пенсіянераў у Тухавічах праходзіла па звыклым сцэнарыі: сабраліся, выпілі спіртнога, закусілі, і гамонка палілася ракой. Слова за слова — і звычайная размова перарасла ў спрэчку.  68-гадовы  “гасцінны” гаспадар дома не знайшоў лепшага аргумента, каб даказаць сваю правату, чым… агонь: ён абліў госця бензінам і падпаліў яго. Пацярпелы выскачыў з гаража і пачаў тушыць сябе сам. Яго з апёкамі даставілі ў бальніцу. У адносінах падпальшчыка  ўзбуджана крымінальная справа.

Рэжуць і рэжуцца

Позна вечарам 7 ліпеня на лячэнне ў райбальніцу дастаўлена  ў стане алкагольнага ап’янення 32-гадовая свяцічанка, якая спрабавала звесці рахункі з жыццём, парэзаўшы рукі.

Праз 2 дні  медыцынская дапамога спатрэбілася і  ляхавічаніну 1949 года нараджэння. Яго падчас высвятлення адносін параніла вяскоўка з Сакуноў.

Крымінальная «пазыка»

З заявай у РАУС звярнуўся пенсіянер з Куршынавіч, які паведаміў, што днём, літаральна за 30 хвілін,  нехта ўзламаў уваходныя дзверы яго хаты і ўкраў 670 тысяч рублёў. Супрацоўнікі міліцыі спрацавалі аператыўна і знайшлі злодзея. Ім аказаўся аднавясковец пацярпелага.

Аўсянка падвяла…

У панядзелак раніцай машыны  аварыйна-выратавальных служб імчалі па райцэнтры на вуліцу Ле-ніна да дома  №37, дзе ў адной з кватэр  спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік.  Як высветлілася, гаспадар кватэры, які жыве адзін, паставіў на ўключаную газавую пліту варыць аўсянку, а сам лёг у суседнім пакоі і заснуў. На задымленне ў кватэры  адрэагаваў АПА, суседзі пачулі яго гук і выклікалі выратавальнікаў. Мужчыну вывелі на свежае паветра, медыцынская дапамога яму не спатрэ-білася.

Гараць, але не кастры

Днём 8 ліпеня на пульт адзінай дыспетчарскай службы паступіла паведамленне аб узгаранні даху пабудовы каля фермы ў вёсцы Вялікае Гарадзішча. А ноччу 9 ліпеня загарэўся кормазапарнік на ферме ў Малым Гарадзішчы. Прычыны пажараў вы-святляюцца.

Па словах начальніка дзяржпажнагляду РАНС  Сяргея Сімаковіча, значных матэрыяльных страт удалося пазбегнуць, дзякуючы своечасовым і аператыўным дзеянням выратавальнікаў. Але ён адзначыў, што адным з фактараў узнікнення гэтых пажараў з’яўляецца парушэнне  правіл тэхнікі бяспекі і невыкананне службовымі асобамі прадпісанняў пажарнай службы па ўхіленні выяўленых парушэнняў.

За аператыўнымі зводкамі  РАУС і РАНС сачыла Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *