Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншуем вас з яркім і радасным святам – Днём моладзі! Юнацтва і маладосць – самы цудоўны перыяд у жыцці кожнага чалавека. Гэта час вялікіх здзяйсненняў і адкрыццяў, радасных надзей і смелых мараў. Мы па праву ганарымся маладымі ляхавічанамі, якія паспяхова працуюць у розных   сферах эканомікі, паказваюць высокія вынікі ў інтэлектуальнай і творчай дзейнасці, заваёўваюць спартыўныя вышыні.

Іменна вам заўтра давядзецца ўзяць на сябе адказнасць за развіццё нашага раёна і ўсёй краіны, за лёс старэйшага і малодшага пакаленняў. Вашы веды і талент заўсёды запатрабаваны, і няхай ніякія перашкоды не спыняюць вас на шляху да дасягнення высокіх мэт.

У гэты святочны дзень жадаем вам надзейных жыццёвых арыенціраў, любві, шчасця, невычарпальнай энергіі і аптымізму. Няхай спраўдзяцца ўсе вашы мары і ўвасобяцца ў жыццё самыя смелыя планы!

Раённы   выканаўчы   камітэт.                                     Раённы   Савет   дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *