Цяпер без пылу і без лужын

Рамонтныя работы на вуліцы Лугавой у райцэнтры распачаліся яшчэ летась. Заказчыкам работ на аб’екце выступіла КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”, падрадчыкам – ДРБУ № 200.

Паступова, крок за крокам выгляд вуліцы змяняўся да непазнавальнасці. Тратуары, бардзюры, асфальтнае пакрыццё з дарожнай разметкай  – гэта не толькі прыгожа, у першую чаргу – зручна для тутэйшых жыхароў, усіх, хто сёння праходзіць і праязджае па Лугавой.

Акрамя таго, на вуліцы ўладкавана сістэма водаадвядзення: дажджавая і талая вада, якая раней дастаўляла нямала нязручнасцяў мясцоваму насельніцтву, цяпер будзе накіроўвацца ў трубаправод для ліўневых вод.

На добраўпарадкаванне Лугавой пайшло больш за 570 мільёнаў рублёў з раённага бюджэту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *