Другасная – не другарадная. З 23 чэрвеня па 23 ліпеня ў Ляхавіцкім раёне праходзіць месячнік па зборы другаснай сыравіны

Пытанне збору і перапрацоўкі макулатуры, пластыку, шкла, зношаных шын, металалому даўно выйшла за экалагічныя межы і стала адным з прыярытэтных і ў эканамічнай сферы. Другасная сыравіна – не смецце, яна можа і павінна працаваць на эканоміку краіны, а не займаць месца на палігонах цвёрдых бытавых адходаў.

Розныя віды папяровай ці пластыкавай тары і ўпакоўкі, старыя сшыткі і часопісы, самыя разнастайныя зламаныя ці проста непатрэбныя рэчы, бітае шкло – усяму гэтаму і многаму іншаму можна надаць другое жыццё. Прыгадайце хаця б класічныя школьныя прыклады пра тое, што пэўная колькасць здадзенай макулатуры выратоўвае дрэва. Атрымліваецца, што агульнымі намаганнямі нам упаўне па сілах выратаваць цэлы лес!

Па распараджэнні старшыні райвыканкама з 23 чэрвеня па 23 ліпеня ў Ляхавіцкім раёне праходзіць месячнік па зборы другаснай сыравіны. Далучыцца да справы дзяржаўнай важнасці трэба ўсім!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *