Пакажыце вашы зубкі!

Адной з важнейшых задач аховы здароўя з’яўляецца прафілактыка стаматалагічных захворванняў. Папярэджванне хваробы зубоў адначасова змяншае колькасць і агульных захворванняў арганізма, з’яўленне якіх вельмі часта звязана з распаўсюджваннем ачагоў інфекцыі ў поласці рота. Асабліва гэтаму садзейнічаюць паўразбураныя зубы і запаленчыя працэсы ў ротавай поласці.

Стаматалічная прафілактыка ўключае ў сябе цэлы набор мерапрыемстваў арганізацыйнага і лячэбна-прафілактычнага характару, якія непарыўна звязаны паміж сабой і разам з тым дапаўняюць адзін аднаго.

У гэты комплекс уваходзіць, у першую чаргу, правільны гігіенічны рэжым, паўнацэннае харчаванне, якое ўключае дастатковае ўтрыманне тлушчу, бялкоў, мінеральных соляў і вітамінаў, прафілактычны агляд і своечасовае лячэнне захворванняў зубоў.

Рацыянальнай гігіене поласці рота адводзіцца самая значная роля ў данай сістэме прафілактыкі. Правільны догляд за поласцю рота лепш за ўсё забяспечвае яго нармальную функцыю.

Парады па доглядзе за зубамі і дзёснамі:

Чысціць зубы 2 разы на дзень раніцай і вечарам. Не трэба грэбаваць вячэрняй чысткай, бо іменна яна самая важная. Ноччу скарачаецца выпрацоўка сліны, што садзейнічае росту патагенных мікраарганізмаў – вядома, што сліна валодае антыбактэрыяльным дзеяннем.

Чысціць язык, бо на ім таксама разлагаюцца бактэрыі. Рабіць гэта рэкамендуецца штодзённа вечарам. Для данай працэдуры можна карыстацца шчоткай, якой сістэматычна чысціце зубы.

Правільны выбар зубной шчоткі. Яна не павінна быць вельмі жорсткай або наадварот вельмі мяккай. У першым выпадку ўзнікае рэальная бяспека пашкоджання дзёснаў, што можа прывесці да іх запалення; у другім – мяккая шчотка не заўсёды здольна “дастаць” налёт з цяжкадаступных месцаў, у выніку ён накопліваецца, стварае спрыяльныя ўмовы для з’яўлення карыесу і зубных камянёў. Мяняць шчотку неабходна не менш аднаго разу ў два месяцы.

Чысціць зубы з унутранага боку. Рух шчоткі трэба накіроў-ваць па ходзе росту зубоў, гэта               папярэджвае накопліванне лішкаў ежы і налёту пад дзясной. Рухі па жавальнай паверхні павінны быць гарызантальнымі, пры іх дапамозе неабходна вычышчаць кожную шчыліну і ўпадзіну на зубах. Сёння выпускаецца вялікая колькасць зубных пастаў, але мала хто ведае, што іх карыснае дзеянне пачынаецца не адразу, а з другой мінуты чысткі.

Старанна перажоўвайце ежу. Гэта з’яўляецца залогам не толькі яе паспяховага паступлення ў страўнік, але і добрай трэніроўкай для мышцаў твару і зубоў. Акрамя таго,  сліна, якой больш за ўсё іменна пры жаванні, нейтралізуе харчовыя кіслоты, разбурае цукар і крухмал, знішчае непажаданыя мікробы – усё гэта з’яўляецца прыроднай і натуральнай прафілактыкай з’яўлення карыесу і іншых за-хворванняў рота.

Ужыванне цвёрдай агародніны і фруктаў: морквы, агуркоў, яблыкаў. Гэта таксама садзейнічае ачышчэнню зубоў. Адначасова пажадана зменшыць ужыванне шакаладу, карамелі.

Рэкамендавана пасля ежы жаваць на працягу 15-20 мінут жавальную гумку без цукру. Гэта таксама садзейнічае выпрацоўцы сліны як прыроднага сродку барацьбы з захворваннямі рота.

Карыстацца зубнымі ніцямі. Лішкі ежы паміж зубамі трэба ўбіраць спецыяльнай нітка  або зубачысткай адразу пасля ежы.

Не курыць. Нікацін прыводзіць да пажаўцення зубоў, што парушае іх эстэтычны выгляд.

Рэгулярнае наведванне ўрача-стаматолага —  як мінімум 1-2 разы ў год для прафагляду і выдалення дробных дэфектаў: камянёў, налёту. Заўсёды прасцей папярэдзіць хваробу, чым яе лячыць.

Алена РАКАЛА, зубны ўрач цэнтральнай  раённай бальніц

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *