Пабываць у Спорава – здорава!/фота/

Так у гумарыстычнай форме можна апісаць абласное свята народнага гумару “Спораўскія жарты”, якое ў шосты раз па традыцыі прымала сталіца гумару Брэстчыны – Спорава Бярозаўскага раёна. Сярод удзельнікаў – тэатральны калектыў “Вастраўчане” Востраўскага СДК і народны клуб аматараў песні, гумару і гульні “Вечарніца” Навасёлкаўскага СДК. Мітынг “Слёзы ад смеху”, шэсце “Швэнданне па Спорава”, тэматычная конкурсная праграма “Добраму суседу – багатае лета” – назвы гавораць самі за сябе. Выступленне ляхавічан атрымалася ўдалым. Яно называлася “Аўталаўка на сяле – цуда магазін”. А вечарам “Вечарніца” і “Вастраўчане” гастралявалі ў вёсцы Равяцічы Бярозаўскага раёна.
На другі дзень адбыўся гала-канцэрт “Год за годам, а мы ў Спорава карагодам”. Дыпломам III ступені ў намінацыі “Лепшая жартоўная песня, прыпеўка” адзначаны народны клуб аматараў песні, гумару і гульні “Вечарніца” Навасёлкаўскага СДК.
Юрый ГРЫНЬ, дырэктар РМЦ.

Фота з архіва РМЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *