Шукайце жанчыну

Адразу два выпадкі наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў зарэгістраваны ў першым летнім месяцы. У абодвух галоўныя фігуранты – жанчыны і спіртное.
Так, 16 чэрвеня каля сямі гадзін вечара ў Галаўнінцах паміж мужам і жонкай узнік канфлікт. Вяскоўка схапілася за нож і нанесла пацярпеламу ўдар у вобласць жывата. Мужчына з небяспечнай для жыцця колата-рэзанай ранай у бальніцы. Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў у адносінах 26-гадовай жанчыны крымінальную справу. Дарэчы, яна мае яшчэ непагашаную судзімасць.
Сцэнарый сямейнай разборкі, якая разыгралася ў райцэнтры 24 чэрвеня, вельмі падобны на папярэдні. Адрозніваецца хіба “геаграфіяй” ранення – удар прыйшоўся ў грудную клетку. Галава сям’і ў бальніцы, жонка пад дамашнім арыштам (на яе ўтрыманні непаўналетняе дзіця). Узбуджана крымінальная справа, праводзіцца расследаванне.
Віталій ЛАБАНАЎ,  начальнік РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *