Макавыя адрасы


Штогод на тэрыторыі раёна праходзіць аперацыя “Мак”. Сёлета яна традыцыйна стартавала 1 чэрвеня. Падчас яе супрацоўнікі РАУС настойліва нагадваюць насельніцтву пра адказнасць за вырошчванне наркаўтрымліваючых раслін. Нягледзячы на актыўную прафілактычную работу макавыя зараснікі выяўляюцца з незайздроснай рэгулярнасцю. Днямі міліцыянеры знішчылі 5 кілаграмаў супрацьзаконнай расліны, якая красавалася на двух вясковых прысядзібных участках на агульнай плошчы 22 квадратныя метры.
Варта нагадаць, што згодна артыкула 16.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях пасеў або вырошчванне без мэты збыту або вырабу наркатычных сродкаў забароненых для вырошчвання раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *