Птушка вінавата


Мінулы тыдзень выдаўся неспакойным для выратавальнікаў. Сіноптыкі неаднойчы перадавалі штармавое папярэджанне. На шчасце, стыхія наш раён абмінула. Толькі на выхадных пацвердзіўся аранжавы ўзровень небяспекі, аб’яўлены сіноптыкамі з-за высокай тэмпературы. Наогул, з 20 па 26 чэрвеня выратавальнікі выязджалі на ўзгаранні смецця і травы, ліквідацыю аварыйнага дрэва і іншыя выклікі. У ня-дзелю каля 20 гадзін птушка трапіла на ізалятар трансфарматарнай падстанцыі па вуліцы Кастрычніцкай у райцэнтры, у выніку было абясточана лінія напружаннем 110 кілавольт. Без святла засталіся Задвор’е, Петухоўшчына, Альхоўцы, Пад’язаўле, Вадзяціна, Гукова, Гасцілавічы, але літаральна праз паўгадзіны аварыя была ліквідавана.
Начальнік РАНС Валерый Равінскі нагадвае пра важнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі ў пажаранебяспечны перыяд. У спякотнае надвор’е запалкі, недакуркі – персоны нон грата. Выпальванне сухой расліннасці, пакіданне без нагляду вогнішчаў, смецця, якое гарыць, можа прывесці да бяды.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *