Не дай махляру сябе падмануць

З 1 ліпеня 2016 года ў краіне праводзіцца дэнамінацыя беларускага рубля. Банкноты ўзору 2000 года будуць замяняцца на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў адносінах 10 000 да аднаго рубля.
Варта мець на ўвазе, што ў гэты час могуць актывізавацца махляры. У першую чаргу, у зону іх увагі традыцыйна трапляюць пажылыя людзі, у тым ліку якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах.

Неабходна ведаць, што з 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года ўключна банкноты ўзору 2000 года, а таксама банкноты і манеты ўзору 2009 года будуць знаходзіцца ў паралельным абарачэнні і прымацца ва ўсіх плацяжах без абмежаванняў. Абмяняць банкноты ўзору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года можна будзе і пасля гэтага тэрміну: з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019 года ўключна – у Нацыянальным банку, банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэпублікі Беларусь; з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2021 года ўключна – у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.
Толькі з 1 студзеня 2022 года банкноты ўзору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.   Факты махлярства і крадзяжоў грашовых сродкаў застаюцца найбольш распаўсюджаным відам маёмасных злачынстваў. Так, 9 чэрвеня 2016 года днём у дом пажылой жыхаркі аграгарадка Хадасы Камянецкана раёна пад прапановай продажу бялізны зайшлі чатыры цёмнавалосыя жанчыны. Пакуль адна з іх адцягвала ўвагу гаспадыні, другія агледзелі прадметы і рэчы, што знаходзіліся ў доме, з шафы ўкралі 11 500 долараў ЗША.
Міліцыя заклікае грамадзян быць пільнымі.
Не паддавайцеся на даверлівую размову, у тым ліку па пытанні абмену грашовых купюр. Праводзьце валютна-абменныя аперацыі толькі ў банкаўскіх установах. Не пускайце да сябе ў дом незнаёмых грамадзян, нават калі яны прадстаўляюцца работнікамі банкаўскіх, паштовых устаноў, дзяржаўных і іншых структур і прапануюць абмен грашовых купюр або тлумачэнні правілаў дэнамінацыі.
Пры падазрэнні на здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў адразу патэлефануйце ў міліцыю па нумары 102, свайму ўчастковаму інспектару міліцыі або ў сельсавет.
Па сённяшні дзень уключна на тэрыторыі Брэсцкай вобласці праходзіць шырокамаштабная акцыя, у ходзе якой супрацоўнікі міліцыі сумесна з работнікамі зацікаўленых ведам-стваў праводзяць тлумачальную прафілактычную работу з насельніцтвам па пытанні дэнамінацыі.
Генадзій ВАЙТОВІЧ,
начальнік упраўлення аховы правапарадку
і прафілактыкі УУС Брэсцкага
аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *