Мігранты: працоўнае месца без ліцэнзіі

Дэфіцыт рабочых спецыяльнасцей адчувальны ў многіх краінах Еўропы. Беларусь у цэлым і Ляхавіцкі раён у прыватнасці –  не выключэнне. І не рэдкасць, калі прадпрыемствы і арганізацыі прымаюць на работу грамадзян з іншых краін. Для таго, каб афіцыйна аформіць на работу такіх рабочых і спецыялістаў, раней трэба было атрымаць ліцэнзію. Працэдура  складаная. Бывала, кіраўнікі арганізацый абыходзілі закон і працаўладкоўвалі такіх работнікаў неафіцыйна. Пасля праведзеных праверак гэтыя кіраўнікі за падобныя парушэнні прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

З 1 студзеня 2011года згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці” адменена ліцэнзаванне дзейнасці, звязанай з прыцягненнем замежнай рабочай сілы. Цяпер для таго, каб мець права на праца-ўладкаванне грамадзян з іншых краін у Беларусі, арганізацыя ці індывідуальны прадпрымальнік павінны аформіць спецыяльны дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю замежнаму  грамадзяніну ці асобе без грамадзянства. Працэдура афармлення  доўжыцца не больш за 14 дзён.  За гэты час упраўленне па грамадзянстве і міграцыі вывучае пададзеныя дакументы, праводзіць праверку патэнцыяльных прэтэндэнтаў на працоўнае месца па спецыяльных  уліках.

Для атрымання інфармацыі аб магчымасці ці немагчымасці прыняцця замежнага грамадзяніна на работу падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі накіроўвае запыт у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама па месцы рэгістрацыі юрыдычнай асобы ці месцы, дзе збіраецца працаваць мігрант. Па выніках разгледжаных спраў гэтыя інстанцыі даюць  заключэнне.

Каб атрымаць адпаведны дазвол, неабходна падаць ва ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама   заяву ўстаноўленага ўзору, копію пашпарта працоўнага мігранта і  дакумент аб уплаце    пошліны ў памеры 5 базавых велічынь. Прайшоўшы ўсе неабходныя працэдуры, цяпер паўнапраўна разам з іншымі працуе механізатарам у СВК “Жарабковічы” грамадзянін Арменіі.

Ёсць  катэгорыі замежных грамадзян, якім для таго, каб працаваць у Беларусі, няма неабходнасці афармляць спецыяльныя дазволы. Гэта  мігранты, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Беларусі, дакументаваны відам на жыхарства, тыя, хто хадайнічае аб атрыманні статуса бежанца, дадатковай, часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь, і  мае такі статус. Гэта распаўсюджваецца і на  замежных грамадзян, якія прыбылі з краіны, з якой  Беларусь заключыла міжнароднае пагадненне аб роўных правах на працаўладкаванне (на сённяшні дзень гэта Расія).

За парушэнне міграцыйнага заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

На ўсе пытанні аб працаўладкаванні мігрантаў адкажа намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Уладзіміравіч Тамашоў  па тэлефоне ў Брэсце (8-0162)20-56-16 і інспектар па рабоце з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама Вадзім Васільевіч Ровенскі па тэлефоне  (8-0162)27-55-72.

Віктар ЧАРНЯК,
начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *