На Галерэю славы Ляхавіцкага раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў занесены

На Галерэю славы Ляхавіцкага раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна занесены:
установа “Рэдакцыя раённай газеты “Ляхавіцкі веснік” (галоўны рэдактар Вольга Барадзіна);
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Востраўская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна (дырэктар Алена Дыдышка);
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Бляшаначны завод “Інтэрлак” (дырэктар Генадзій Крываруцкі).
Галерэю славы папоўнілі новыя партрэты работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў.  Сярод іх:
Алег БАРЫСЕВІЧ, токар СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”;
Ірына ВАЙЦЕШЫК, кіраўнік справамі Начаўскага сельскага выканаўчага камітэта;
Андрэй ВАРАБ’ЁЎ, намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы ЗАТ “Белпрампрыбор”;
Анатолій ГЕРАСІМОВІЧ, інжынер па працаёмкіх працэсах СВК “Ляхавіцкі”;
Марына ДЗЯМІД, апаратчык пастэрызацыі  СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”;
Уладзімір МАЦЮШКА, трактарыст-машыніст СВК “Шлях новы”;
Аляксандр МЕЛЕХАВЕЦ, слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстоўваючага абсталявання Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння ПУ “Баранавічыгаз”;
Аляксей НАЗДРЫН, настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна;
Яўгенія ПАНІНА, начальнік лінейна-тэхнічнага ўчастка РУП “Белтэлекам” Брэсцкага філіяла Баранавіцкага занальнага вузла электрасувязі Ляхавіцкага вузла электрасувязі;
Віктар ПРЫХАЧ, вадзіцель пагрузчыка тарна-бандарнага ўчастка ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”;
Галіна РАМЕЙКА, намеснік дырэктара КУСГП  па племянной справе “Нача”;
Сяргей САЙКО, машыніст экскаватара ДУВП “Ляхавіцкая ПМС”;
Людміла СІДОРСКАЯ, стараста населеных пунктаў Начаўскага сельсавета: а/г. Русінавічы, в. Гаслаўшчына, в. Жарскія;
Юрый СМАРШЧОК, прапаршчык унутранай службы, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Ляхавіцкага РАНС;
Віталій ТАТАРЫНОВІЧ, майстар участка металаапрацоўкі ТАА “Трансэлектракамплект”;
Ірына ТУЛЕЙКА, настаўнік па класе фартэпіяна ДУА “Ляхавіцкая дзіцячая школа мастацтваў”;
Ала ТУРКІНА, галоўная медыцынская сястра УАЗ “Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца”;
Андрэй ЦЯМЧЫК, мастацкі кіраўнік Русінавіцкага сельскага Дома культуры;
Святлана ЧАРАНКЕВІЧ, настаўнік геаграфіі і абслуговай працы
ДУА “Начаўская сярэдняя школа”;
Марыя ШУЛЬЦ, сацыяльны работнік ДУ “Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”;
Таццяна ШЧУКА, галоўны бухгалтар КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”.

Спецыяльная прэмія Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта “Чалавек года” за высокія дасягненні ў прафесіянальнай і грамадскай дзейнасці па выніках 2015 года прысуджана:

у намінацыі “Прамысловасць, бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі” – Аляксандру КЛАПАТКУ, галоўнаму інжынеру СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”;

у намінацыі “Адукацыя, фізічная культура, спорт і турызм” – Алене МАКАРЭВІЧ, педагогу дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Ляхавічы”;

у намінацыі “Аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка, ахова навакольнага асяроддзя” – Наталлі ДАРАНЕВІЧ, аператару машыннага даення КУСГП па племянной справе “Нача”;

у намінацыі “Культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне, сродкі масавай інфармацыі, грамадская дзейнасць” – Георгію ЖЫТКО, благачыннаму цэркваў  Ляхавіцкай акругі, настаяцелю храма Узвіжання Крыжа Гасподня г. Ляхавічы, протаіерэю;

у намінацыі “Закон і парадак, грамадская бяспека,  мясцовае кіраванне і самакіраванне”  – Аляксандру ТРАЯНОЎСКАМУ, намесніку начальніка Ляхавіцкага РАСК, падпалкоўніку юстыцыі;

у намінацыі “Ахова здароўя” – Валянціну МЛЫНЧЫКУ, выконваючаму абавязкі галоўнага ўрача УАЗ “Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца “Крывошын”;

у намінацыі “Архітэктура, будаўніцтва, жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, транспарт і сувязь” – Тамары БУЛАТАЙ, старшаму інструктару па эксплуатацыйных, вытворча-тэхнічных і арганізацыйнных пытаннях Ляхавіцкага раённага вузла паштовай сувязі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *