Паштоўка ад Дзіяны

Конькаўская «Вікторыя».

На плошчы Алімпійскай славы Брэстчыны ў абласным цэнтры прайшлі масавыя спартыўна-адукацыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму Алімпійскаму дню і фіналу ІХ абласной алімпійскай Спартакіяды на прызы Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці пад дэвізам “Алімпійцы сярод нас”, прысвечанай летнім Алімпійскім гульням у Рыа-дэ-Жанэйра-2016.

Сустрэцца з юнымі спартсменамі і пажадаць ім дасягнення рэкордных вышынь прыйшлі спартсмены-алімпійцы, трэнеры і ветэраны спорту. Сярод іх – сярэбраны прызёр Алімпіяды  ў Маскве (1980 г.)
Барыс Ісачанка (стральба з лука); бронзавы прызёр Алімпіяды ў Лондане  (2012 г.) Ірына Кулеша (цяжкая атлетыка); бронзавы прызёр Алімпіяды (1996 г.) у Атланце Тамара Самахвалава (веславанне акадэмічнае); дзесяцікратны чэмпіён свету і  адзінаццацікратны чэмпіён Еўропы па армрэстлінгу Віктар Братчэня, ветэраны спорту і кіраўніцтва Прадстаўніцтва НАК.
У праграму мерапрыемстваў увайшлі святочны парад алімпійскіх відаў спорту, выстава творчых работ алімпійскіх конкурсаў, віктарына “Алімпійскі біятлон”, алімпійская эстафера, сустрэча са спартсменамі-алімпійцамі і спартсменамі-прызёрамі міжнародных спаборніцтваў. Працавалі спартыўныя гульневыя пляцоўкі, дзе ўдзельнікі  злёту змаглі паспытаць свае сілы.
У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел таксама 20 лепшых клубаў “Юны алімпіец” з усіх гарадоў і раёнаў Брэстчыны.
Члены спартыўнага клуба “Вікторыя” Конькаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы – пераможцы сёлетняга ўнутрыраённага агляду-конкурсу на лепшы алімпійскі клуб – сталі ўдзельнікамі злёту лепшых клубаў ІХ абласной алімпійскай спартакіяды. Гэта іх другая перамога. Усе каманды-ўдзельніцы атрымалі ў падарунак ад Прадстаўніцтва НАК спартыўны інвентар.
Упершыню ў гэтым годзе ў нашым раёне ёсць і пераможца творчага конкурсу,  прысвечанага летнім Алімпійскім гульням у Рыа-дэ-Жанэйра-2016. Вучаніца 4 класа Дараўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзіяна Масалбасава заняла 1 месца ў падконкурсе “Алімпійская паштоўка”.
Алена ЧАЙКОЎСКАЯ, настаўніца Конькаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *