Аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій

Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь шостага склікання ажыццяўляецца з 11 па 24 ліпеня 2016 г. па адрасе г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, па рэжыме работы райвыканкама: у будныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, кабінеты 213, 215 (2 паверх); 23.07.2016 і 24.07.2016 з 8.00 да 17.00, кабінет 204.
Парадак вылучэння ў склад участковых выбарчых камісій рэгулюецца артыкулам 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Дакументы аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій могуць накіроўваць палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам падачы заяў у раённы выканаўчы камітэт.
Прыкладныя формы дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковай камісіі  кіруючым органам арганізацыйнай структуры (сходу пярвічнай арганізацыі) палітычнай партыі, працоўным калектывам (структурным падраздзяленнем) арганізацыі, заява выбаршчыкаў аб вылучэнні прадстаўніка ў склад выбарчай камісіі размешчаны на   сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Аддзел арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *