Козы, грошы, мабільнік

За дапамогай у РАУС звярнулася жыхарка Любеек, якая паведаміла, што ноччу з яе хлява зніклі 2 казы.

Гаспадар хутара Дубішча і не здагадваўся, чым закончыцца вясёлае застолле, якое мужчына арганізаваў для дзвюх незнаёмак. Разам з госцямі знік мабільны тэлефон і каля 100 тысяч рублёў. Праводзіцца праверка.

Маланка бліснула – святло прапала

На пачатку гэтага тыдня нарабіла бяды навальніца.  Былі   абясточаны каля 20 населеных пунктаў раёна.  Разам з жылымі дамамі  ад стыхіі  пацярпелі і вытворчыя аб’екты. Як паведаміў начальнік РАНС Валерый Равінскі, на нумар адзінай дыспетчарскай службы  паступалі званкі занепакоеных грамадзян. Дзякуючы хуткім і скаардынаваным дзеянням работнікаў раёна электрычных сетак (5 брыгад электраманцёраў працавалі кругласутачна), святло адноўлена.

Пагаварылі кулакамі

На лячэнне ў райбальніцу дастаўлены юнак з Пранчакоў, якога пабіў аднавясковец, высвятляючы адносіны.

Узбуджана крымінальная справа супраць  33-гадовага тухавічаніна. Мужчына падчас сваркі наўмысна нанёс цялесныя пашкоджанні аднавяскоўцы.

Са зводкамі РАУС і РАНС знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *