Мак у справе

Спецыяльная  праграма “Мак”, якая праводзіцца з 1 чэрвеня, ставіць мэтай барацьбу з пасевамі, зборам і распаўсюджаннем наркатычных раслін. Іншымі словамі, гэта даволі дзейсны крок, які накіраваны супраць наркаманіі.
Акрамя аператыўнай работы ў міліцыянераў ідзе паслядоўнае чаргаванне папераджальных акцый і комплексных мерапрыемстваў, у ходзе якіх выяўляюцца і знішчаюцца дзікарослыя зараснікі канапель і маку, іх незаконных пасеваў на прысядзібных участках.
С пачатку дзеяння “Маку” на тэрыторыі Ляхавіч і раёна 14 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь (пасеў і вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы). Выяўлены 8 фактаў вырастання дзікарослых насаджэнняў, 267,5 квадратных метраў незаконных пасеваў і 77,15 кілаграма забароненых да апрацоўкі раслін маку і канапель. Усе яны знішчаны.
Гэтая праграма прадоўжыцца да 15 верасня. Просьба да жыхароў, якія маюць інфармацыю аб незаконных пасевах або вырошчванні забароненых раслін і грыбоў, паведаміць па кантактных тэлефонах: 8-033-605-63-98 (МТС) – оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС, 102, 2-48-37  або ўчастковаму інспектару.
Дарэчы, асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі або іх аналагі, а таксама актыўна спрыяе выяўленню і спыненню злачынства, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за гэтае злачынства.
Сяргей ПАЖОГА,
намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *