У гонар святога Серафіма

Падлеская Святадухаўская царква пабудавана ў другой палове ХХVІІІ стагоддзя. Дасёння яна дзеючая.

У межах усебеларускага святкавання 115-годдзя з дня нараджэння і 70-годдзя з дня пакутніцкай смерці святога прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага, духоўнага заступніка зямлі Беларускай, ураджэнца вёскі Падлессе 15 ліпеня 2016 года ў дзень нараджэння святога у храме Святога Духа аграгарадка Падлессе Ляхавіцкага раёна      будзе праходзіць Боская Літургія, у якой прыме ўдзел архіепіскап Пінскі і Лунінецкі  Сцефан.

На свята па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Паўла ўпершыню са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра для пакланення будзе дастаўлена дакладная копія Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Пасля заканчэння святочных урачыстасцяў у аграгарадку Падлессе цудатворная ікона прыбудзе ў г. Ляхавічы да памятнага знака на месцы колішняй капліцы (на рыначнай плошчы), пасля чаго крыжовым ходам  аб’едзе вакол горада.

Пра гэта паведаміў благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій Жытко.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *