Будуемся

За першае паўгоддзе сёлета ў Ляхавічах пабудавана і ўведзена ў дзеянне 6066 квадратных метраў жылля — 96 кватэр. З іх 1151 квадратны метр (10 кватэр) пабудаваны індывідуальнымі забудоўшчыкамі і 4915 квадратных метраў (80 кватэр) — у шматкватэрных жылых дамах шляхам долевага будаўніцтва забудоўшчыкамі. Асвоена 11,1 млрд. рублёў інвестыцый. Асноўнай крыніцай фінансавання будаўніцтва жылля з’яўляюцца льготныя крэдыты банкаў, а гэта — 10,0 млрд. рублёў. Акрамя таго, выкарыстана 0,9 млрд. рублёў уласных сродкаў насель-ніцтва і 0,2 млрд. рублёў сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Галіна СІДАРКЕВІЧ,
начальнік аддзела статыстыкі Ляхавіцкага раёна

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *