Малітоўна да Серафіма

Усебеларускае ўшанаванне 115-годдзя з дня нараджэння і 70-годдзя з дня пакутніцкай смерці святога Серафіма па праву пачалося з яго малой радзімы – вёскі Падлессе (цяпер аграгарадок), дзе ў храме Святога Духа адбылася Боская літургія з удзелам архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцефана. Пасля яе вернікі  і свяшчэннаслужыцелі прайшлі хрэсным ходам вакол храма.
У Ляхавічах ля памятнага знака на месцы колішняй капліцы працягваліся святочныя ўрачыстасці. І ў Падлессі, і ў райцэнтры ўсе жадаючыя мелі магчымасць пакланіцца  Жыровіцкай іконе Божай Маці, якая ўпершыню была вывезена за межы Жыровіцкага манастыра. З гэтай іконай, а таксама абразам святога Серафіма быў зроблены хрэсным ходам аб’езд вакол горада. А Уладыка Сцефан благаславіў ляхавічан з малітваю пра мір, дабро, веру.

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *